Dzisiaj jest: niedziela, 17 grudzień 2017

Obecnie znajdujes sie na:

»Strona główna

» Bijahrafija

Bijahrafija



Прыватнае жыцьцё

Філіп Анджэй Качмарак нарадзіўся 22 лістапада 1966 у Познані. Польскі палітык, з 2004 дэпутат Эўрапейскага парлямэнту, доктар гуманітарных навук (паліталёгія, Унівэрсітэт Адама Міцкевіча), кандыдат гістарычных навук (гістарычны факультэт, Унівэрсітэт Адама Міцкевіча).
Яго жонка - Бэатрыс Махоўска-Качмарак, журналіст. Сын - Ігнат зьяўляецца навучэнцам гімназіі.
 
Палітыка - Мясцовае самакіраваньне

У пачатку 90-х быў старшынём Незалежнай Асацыяцыі Студэнтаў у Польшчы. У 1994 годзе стаў сузаснавальнікам аб'яднаньня ”Маладыя дэмакраты”. Будучы дэпутатам Сэйму Рэспублікі Польшча першага скліканьня (1991-1993), зьяўляўся сябрам парлямэнцкай камісіі па пытаньнях Эўрапейскага Пагадненьня. У 2001 годзе быў адным з заснавальнікаў Познаньскай Грамадзянскай плятформы. Адзін з заснавальнікаў клюбу дарадцаў Грамадзянскай Плятформы ў гарадзкой радзе Познані й Познаньскай структуры Грамадзянскай Плятформы. У 1998-2002 гадох ён быў сябрам Рады Познані і займаў пасаду намесьніка прэзыдэнта Познані. У 2003 годзе арганізаваў з нуля Бюро эўрапейскіх фондаў у Познані і стаў яго першым дырэктарам. З 2010 ён зьяўляецца кіраўніком Грамадзянскай Плятформы горада Познань.
 
Эўропа

Праблемамі эўрапейскай інтэграцыі займаецца на працягу многіх гадоў. Будучы дэпутатам у 1992 годзе, прапанаваў падчас парлямэнцкіх дэбатаў, каб Польшча падала заяўку на поўнае сяброўства ў Эўрапейскай супольнасьці. У 1993 годзе ён стаў сузаснавальнікам асацыяцыі, якая пераўтварылася ў “Цэнтар эўрапейскай навукі і адукацыі” у Познані. У 1996 годзе суініцыяваў стварэньне Міжнароднага дома моладзевых сустрэч у Мікушэве. Да лютага 2007 года ён быў прэзыдэнтам “Асацыяцыі незалежных ініцыятываў” у Мікушэве. Асацыяцыя арганізавала, у прыватнасьці, Сустрэчу моладзі Эўропы (Познань 2003). У 1996 годзе ён быў ляўрэатам Нямецкага фонду Маршала ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
 
Эўрапейскі парлямэнт

З 2004 года ён быў дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту, дзе, як і ўсе сябры Грамадзянскай Плятформы, належыць Эўрапейскай народнай партыі. У цяперашні час каардынатар групы Эўрапейскай народнай партыі ў Камітэце па развіцьці, які дае дапамогу краінам, якія разьвіваюцца, і садзейнічае пераходу да дэмакратыі ў гэтых краінах. Таксама зьяўляецца сябрам Камітэту па сельскай гаспадарцы і развіцьці сельскіх раёнаў.
 
У 2009 годзе яго праца ў Камітэце па развіцці была ацэненая, і ён атрымаў прэмію - лепшы дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ў катэгорыі палітыкі развіцьця.
 
Ён зьяўляецца сябрам дэлегацыі па сувязях з Панафрыканскім парлямэнтам, дэлегацыі Сумеснай парлямэнцкай асамблеі “Краіны Афрыкі, Карыбскага басэйну і Ціхаакіянскага рэгіёну - Эўрапейскі Зьвяз", а таксама намесьнікам сябра дэлегацыі па сувязях з Ізраілем.
 
 
Ён зьяўляецца сябрам пяці інтергрупаў:

1. Інтэргрупа Тыбэт
2. Інтэргрупа па па праблемах старэньня
3. Інтэргрупа Спорт
4. Інтэргрупа Urban
5. Інтэргрупа SME

 
Ён належыць да васьмі парлямэнцкіх групаў:

1. Група ЭП па праблемах Бірмы
2. Асацыяцыя Эўрапейскіх парлямэнтарыяў з Афрыкай - AWEPA
3. Група ЭП па сяброўству з Тайвань|Тайванем
4. Інтергрупа ЭП “Зьвяз рэгбі”
5. Клуб піва ЭП
6. Працоўная група - Эўрапейская ўпаўнаважаных па эпілепсіі
7. Працоўная група па пытаннях цыганаў
8. Група сяброўства Эўрапейскі зьвяз - Нэпал

У межах Эўрапейскай Народнай Партыі дзейнічае як:

- Сябра палітычнага бюро ЭНП
- Сябра групы бюро (Office)
- Каардынатар Камітэта па развіцці
- Каардынатар сувязі Краіны Афрыкі, Карыбскага басейна і Ціхаакіянскага рэгіёну (Краіны АКЦ) і Эўрапейскага Зьвязу
- Сябра SME Circle (займаецца рашэньнем пытаньняў малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Група зьяўляецца адзінай палітычнай групай у Эўрапарлямэнце, якая цалкам прызнае ролю малых і сярэдніх прадпрыемстваў у якасці суб'ектаў, якія ствараюць працоўныя месцы ў Эўропе).
- Сябра Эўрапейскай народнай партыі па пытаньнях міжкультурнага дыялёгу і па справах рэлігіі.